Новая кніга Кухмiстра Верашчакi

Гэта цудоўны расказ пра гісторыю аўтэнтычных алкагольных напояў на беларускіх землях. На краўдфандынгавай платформе www.ulej.by заканчваецца збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі "Сакатала бочачка".

Вы яшчэ можаце паспець паўдзельнічаць - і атрымаць кнігу танней чым яна потым будзе прадавацца ў кнігарнях - і ў дадатак з рознымі прыемнымі бонусамі.

"Сакатала бочачка" - гэта зборнік дасціпных і займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны - крупніку, старцы, зуброўцы, дубняку і многім іншым, уключаючы добра вядомыя шампанскае і пшанічнае піва, на якія аўтар глядзіць зусім нечаканым позіркам.

Калі Вы неабыякавыя да гісторыі быту і паўсядзённасці нашых продкаў, – і да гісторыі алкагольных напояў у прыватнасці, калі цікавіцеся як і з чаго яны рабіліся, як ужываліся, што значылі, з чым асацыяваліся ў ранейшыя часы, тады гэтая кніга для вас. Тут сабраны ўнікальныя звесткі, на якія ніхто раней не звяртаў пільнай увагі. Маючы гэтую кнігу пад рукой, вы без складанасцей зможаце прыгатаваць самыя вытанчаныя   напоі па ўнікальнай рэцэптуры. А калі вы ўжо чыталі “Літвінскую кухню” або “Нашу Страву”, то ведаеце – аўтар піша так, што ўяўныя водары пачынаюць казытаць ваш нос ужо з самых першых старонак.

Кухмістр Верашчака разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў

нашым грамадстве вакол культуры піцця, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як захапляльны дэтэктыў. Вы будзеце бязмежна здзіўленыя, наколькі разнастайным быў калісьці свет нашых моцных напояў, як нечакана і цікава ён  адлюстроўваецца ў нашай культуры.

Прачытаць больш падрабязна пра праект і пра аўтара, а таксама зрабіць ахвяраванне можна на Улеі:

http://ulej.by/project?id=120856

Назва кнігі паходзіць ад беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўвалі з бочкай піва, якая нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся "разліцца" і здаволіць смагу таго, каму прызначаная:

Сакатала бочачка,

У піўніцы стоячы:

— Калі мяне не вып'еце,

Я сама разліюся

Па дварэ расіцаю,

За варота крыніцаю.

Гаварыла дочачка

Сваёй роднай мамачцы:

— Калі мяне не аддасцё,

Я ад вас сама пайду

Па двары мяцёлкаю,

Да мілога пчолкаю,

Па дварэ расіцаю,

Да мілога сініцаю.

Прыемнага чытання! Няхай і Вам ды Вашым дзеткам бочачка сакоча.

Аўтар